збіцца

тлумачэнне слова:

  збіцца, саб'юся, саб'ешся, саб'ецца; саб'ёмся, саб'яцеся; прошлы час збіўся, -лася; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Ссунуцца, з'ехаць з месца ад удару, рэзкіх рухаў. Шапка збілася набок. Павязка збілася. ▪ Белая віхрастая чупрына [дзецюка] збілася ў адзін бок. Няхай. // Парушыцца ад зруху, змяшчэння. Настройка прыёмніка збілася.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Зрабіцца непрыгодным ад удараў, штуршкоў. Падковы збіліся. // размоўнае слова Стаптацца, скрывіцца (пра абутак). Абцасы збіліся.
    3. Адхіліцца, сысці ўбок (пры хадзе, яздзе і пад.). Збіцца са сцежкі. Збіцца з лыжні. Збіцца з курсу. // Згубіць дарогу, заблудзіць. Толькі зоры, якія ўжо выступілі на цёмнай палавіне неба, здаецца, пільнавала нас, каб мы нідзе не заблудзіліся, не збіліся з дарогі. Сабаленка.
    4. Адхіліцца ад правільнага, дакладнага выканання, ажыццяўлення чаго-н. Збіцца з рытму. ▪ А шпулек тых — лічыў, лічыў Тараска і збіўся. Юрэвіч. // Набыць другі напрамак (пра думкі, размову). Збіцца з тэмы гутаркі. ▪ Косця сцішыўся, на яго нахлынулі раптоўныя думкі, збіліся, змяшаліся. Адамчык.
    5. Памыліцца, зблытацца. Эма ўспомніла, што тады яна расхвалявалася і нават крыху збілася, пачала гаварыць не па запісу, а ад сэрца. Васілевіч. Тут ужо Васіль, баючыся яшчэ раз збіцца, не спяшаўся. Кулакоўскі.
    6. на што. Неўзаметку схіліцца, перайсці да чаго-н., у што-н. У такой рамантызаванай фальклорнай паэме, як «Сказ пра Вяля», Максіму Танку лягчэй за ўсё было збіцца на ўмоўна-рытарычны стылявы штамп. Бугаёў. — А што, у школе вартаўніка няма? — спытаў Лемяшэвіч, адчуваючы, што расказчык зноў здольны збіцца на якую-небудзь «соль». Шамякін.
    7. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Сабрацца разам, у адно месца на невялікай прасторы. Каровы збіліся ў кучу, таўкліся, калолі адна адну, ускідалі на рогі. Пташнікаў. На выгане хлапчукі збіліся ля Грышы ў кучу. Капыловіч.
    8. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Прыгатавацца, вырабіцца шляхам узбоўтвання, збівання. Масла збілася.
    9. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). размоўнае слова Зблытацца, зваляцца (пра шэрсць, валасы). Травы збіліся трубою, збіліся, як лямец, так, што не прасунуць рукі. Дуброўскі.
    •••
    Збіцца з капейкі — застацца без грошай.
    Збіцца з ладу — страціць стройнасць, паслядоўнасць (думкі, гаворкі).
    Збіцца з нагі — згубіць такт, ідучы ўдваіх, парай або маршыруючы.
    Збіцца з ног — стаміцца, змучыцца ад клопатаў, беганіны.
    Збіцца з панталыку (толку, тропу) — а) прыйсці ў замяшанне, зблытацца; памыліцца; б) тое, што і збіцца з (правільнай) дарогі.
    Збіцца з (правільнай) дарогі — пачаць весці няправільны, заганны спосаб жыцця.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com