зблытаць

тлумачэнне слова:

  зблытаць, -аю, -аеш, -ае; закончанае трыванне, што.
    1. Пераплесці ў беспарадку; пераблытаць. Зблытаць ніткі. Зблытаць валасы. ▪ Каб рукі, ногі пакруціла Нячыстай, цёмнай сіле той, Якая долу паваліла, Памяла, зблытала, скруціла Цябе, лянок харошы мой. Бялевіч. // Парушыць парадак чаго-н. Зблытаць лісты рукапісу. ▪ Тут на момант .. [дзеці] збіліся, зблыталі строй. Ракітны. // пераноснае значэнне Унесці блытаніну; пазбавіць яснасці, выразнасці, дакладнасці. [Выступленне сакратара] яшчэ больш зблытала і ўскладніла [Максімавы] думкі. Шамякін. Але зноў усё зблытаў, нечакана паявіўшыся, Каляда. Скрыган.
    2. Памылкова прыняць адно за другое; пераблытаць з кім-н., чым-н. [Аўсянку] можна нават з вераб'ём зблытаць: такая ж шэранькая. Ігнаценка. Галя пагражальна паківала каля яго носа пальцам і строга сказала [Змітраку]: — Ты толькі не зблытай мяне з Інай. Ваданосаў.
    3. размоўнае слова Збіць з толку, прывесці ў замяшанне. Падказка зблытала вучня.
    •••
    Зблытаць карты чые або каго разладзіць, парушыць чые-н. планы, намеры.
    Зблытаць сляды (след) — збіць са следу каго-н., накіраваць па няправільнаму следу.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com