збор

тлумачэнне слова:

  збор, -у, мужчынскі род
    1. Дзеянне паводле значэнне дзеяслоў збіраць — сабраць.
    2. Тое, што сабрана; агульная колькасць чаго-н. сабранага. Валавы збор збожжа. ▪ [Яраш] хваліўся ў бальніцы персаналу і нават хворым сваімі грыбнымі зборамі. Шамякін. // Агульная колькасць людзей, якія сабраліся куды-н. Зараз на рынку не было і пятай долі звычайнага збору. Якімовіч. // Збіраемыя або сабраныя на што-н., за што-н. грошы або іншыя адлічэнні. Страхавы збор. Памольны збор. / Аб даходзе ад тэатральнага прадстаўлення. Чысты збор.
    3. Сукупнасць сабраных і выданых разам якіх-н. тэкстаў. Збор законаў. Збор твораў пісьменніка.
    4. Дзеянне паводле дзеяслоў збірацца — сабрацца (у 1 знач.). Збор на дэманстрацыю. Месца збору. // Сігнал да такога дзеяння. Зайграць збор.
    5. Сход членаў якой-н. арганізацыі, калектыву. Піянерскі збор. ▪ [Саша] першы раз ідзе на збор падпольнай групы. Шамякін.
    6. звычайна множны лік (зборы, -аў). Кароткачасовае знаходжанне ваеннаабавязаных на вайсковай службе для абучэння. І калі на зборы Клічуць ваенкомы, Мы заўсёды рады Выкліку такому. Нядзведскі. Летам у Віктара былі вайсковыя зборы. Дакладней, перападрыхтоўка. Паўлаў. // Кароткачасовае знаходжанне дзе-н. з мэтай трэніроўкі. Трэніровачныя зборы.
    7. толькі множны лік (зборы, -аў). Падрыхтоўка да якога-н. дзеяння (ад'езду, адпраўлення куды-н.). Месца было роднае і такое мілае, што Віця аж заплакаў крадком, калі да хаты падышла машына і пачаліся зборы да выезду. Чарнышэвіч. — Правільна, — згадзіўся Сцяпан. — Пяць мінут на зборы. Гамолка.
    •••
    Гарцавы збор (устарэлае слова, устарэлы выраз) — плата за памол і апрацоўку зерня на крупы.
    Гербавы збор — асобы дзяржаўны збор пры афармленні дакументаў па грамадзянска-прававых справах (рэалізуецца шляхам продажу марак пэўнай цаны (у СССР з 1930 г. заменен дзяржаўнай пошлінай).
    У зборы — аб поўнай яўцы, прысутнасці каго-н. дзе-н. Было без чвэрткі восем, а людзі амаль усе былі ў зборы. Гурскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com