зваліць

тлумачэнне слова:

  зваліць1, звалю, зваліш, зваліць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Ударам або штуршком паваліць, заваліць. Вецер зваліў дрэвы. ▪ Сушчыцкі хацеў абараніцца нажом, але не паспеў, — пагранічнік спрытна зваліў яго. Пальчэўскі. // Спілаваць, ссячы (дрэва, лес). — Сляды прывялі ў гэты двор, — зычна пачынае [Драгун]. — Самаўпраўная парубка. Гаспадар гэтага дома зваліў дзве сасны. Навуменка. // Зрэзаць, скасіць (пра траву). Зваляць, бывала, луг у пракосы, сена зграбуць, а хмарка пакажацца — прыслухоў ваюцца да далёкага грому людзі. Бялевіч. // Прымусіць упасці, забіўшы або падстрэліўшы. — Біў я ў цэль. Калі б не я яго, дык ён мяне зваліў. Гурскі. // пераноснае значэнне Пазбавіць улады, пасады; скінуць. «Ты думаеш, так і зваліш Бабейку? Пачакай, пабачым яшчэ, хто каго...» Хадкевіч.
    2. пераноснае значэнне Адолець, асіліць каго-н. (пра сон, хваробу і пад.). Сон зваліў. ▪ Гарачка зваліла .. [Аляксея Мартынавіча] на нары. Грамовіч.
    3. Скінуць (што-н. вельмі цяжкае). Зваліць мех з плячэй. // пераноснае значэнне Збавіць сябе ад чаго-н. цяжкага, непрыемнага. Зваліць з сябе клопат.
    4. пераноснае значэнне; на каго-што. Пералажыць на каго-н. (свае абавязкі, справы і пад.). Малодшы сын рашыў астацца дома і памагаць брату па гаспадарцы, бо старэйшы не глядзеў яе зусім, усё зваліў на старога бацьку. Дамашэвіч. // Несправядліва прыпісаць каму-н. чужую віну, учынак. — Ты ж вінаваты... Толькі, мусіць, усё роўна на мой узвод зваляць. Мележ.
    5. Неакуратна скідаць, беспарадкава злажыць куды-н. у адно месца. Зваліць дровы ў кучу.
    •••
    Зваліць з ног — а) прымусіць упасці. [Саўку] нагналі і аглушылі калом, звалілі з ног. Колас; б) прымусіць злегчы (пра хваробу, працу, гора і пад.). Хваляванні, бяссонныя ночы, думы пра лёс камуны звалілі .. [Вераб'ёва] з ног. Дуброўскі.
    Зваліць з плячэй — збавіцца ад чаго-н. непрыемнага, цяжкага.
    Зваліць з хворай галавы на здаровую — перакласці віну з вінаватага на нявіннага.
  зваліць2, звалю, зваліш, зваліць; закончанае трыванне, што.
    Зрабіць з шэрсці, пуху і пад. шляхам валення. Зваліць валёнкі. Зваліць сукно.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com