з'ездзіць

тлумачэнне слова:

  з'ездзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; закончанае трыванне
    1. Паехаць куды-н., пабыць там з якой-н. мэтай і вярнуцца назад. З'ездзіць па дровы. З'ездзіць у горад. З'ездзіць у госці. З'ездзіць паглядзець новабудоўлю. ▪ У нядзелю Ганна Лявонаўна і Іван Трахімавіч з'ездзілі на базар, купілі тое-сёе. Корбан.
    2. што. Пабыць у шмат якіх мясцінах, аб'ездзіць якую-н. тэрыторыю. З'ездзіў усю краіну ўдоўж і ўпоперак. ▪ Не мала страціў зім, Не мала з'ездзіў свету. Не вытрымаў Максім, Рашыў: Дадому еду. Куляшоў.
    3. каго-што. размоўнае слова Сапсаваць, зрабіць непрыгодным ад частай язды. З'ездзіць колы. // Часта або многа ездзячы па чым-н., стаптаць, папсаваць. З'ездзіць пасевы. З'ездзілі калёсамі ўсю пожню.
    4. па чым, каму. размоўнае слова Стукнуць, ударыць (у 6 знач.). — Трэба было, унучка, чапялою разы са тры па гарбу яму з'ездзіць. Сіняўскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com