зляцець

тлумачэнне слова:

  зляцець, злячу, зляціш, зляціць; закончанае трыванне
    1. Летучы, спусціцца куды-н. Верабей зляцеў з вішні на плот.
    2. Узляцеўшы, пакінуць якое-н. месца; вылецець куды-н. далёка. Навокала, безлюдзь, нідзе ні душы, І птушкі зляцелі. Колас. // пераноснае значэнне Знікнуць, прапасці. І прайшло. Зляцела змора. Ачуняў наш вельмі хворы. Броўка. Зляцела жвавасць і з Ёсіпа, ён аціх і ўнурыўся носам у расхрыстаны каўнер паддзёўкі. Дуброўскі.
    3. размоўнае слова Хутка збегчы, саскочыць, спусціцца адкуль-н. Дзеці, убачыўшы бацьку, зляцелі з воза так, нібы іх адтуль здзьмула ветрам, і павіслі на яго шыі. Чарнышэвіч. Наталля кінулася ў дзверы, адным махам зляцела па лесвіцы ўніз, і праз момант ужо чуваць было, як яна з некім сварылася. Скрыган.
    4. Не ўтрымаўшыся дзе-н., на чым-н., зваліцца ўніз. Мачулін.. зачапіўся галавой зараму дзверцаў, капялюш яго зляцеў і пакаціўся па дарозе. Дуброўскі. З клёна зляцеў ліст, прыліп да шыбы. Шамякін. // Саскочыць, ссунуцца з пэўнага месца пры руху; паляцець. Цягнік зляцеў пад адхон. // пераноснае значэнне размоўнае слова Страціць месца, пасаду. Незадаволеныя радуюцца: зляціць старшыня. Быкаў. Тодар Дзікавіцкі зляцеў з брыгадзірства. Дуброўскі.
    5. пераноснае значэнне (у спалучэнні са словамі «з губ», «з языка» і пад.). Быць нечакана выказаным; сарвацца. З таго часу, як першая прыказка зляцела з вуснаў чалавека, яна, як і кожная ідэйна-мастацкая з'ява, прайшла пэўны шлях развіцця. Шкраба.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com