змазаць

тлумачэнне слова:

  змазаць, змажу, змажаш, змажа; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Пакрыць слоем чаго-н. тлустага, вадкага; памазаць. Змазаць лыжы. Змазаць пісталет. ▪ Медсястра таропка змазала ёдам скуру навокал раны. М. Ткачоў.
    2. Сцерці, размазаць (пра што-н. намаляванае, напісанае і пад.). Змазаць фарбу рукой. // Зрабіць некантрастным, расплывістым (пераважна пры фатаграфаванні).
    3. і без дапаўнення размоўнае слова грубае слова, грубы выраз Моцна стукнуць (па твары, вуху і пад.). — Вось я ўжо калі-небудзь ды змажу,.. месца жывога на табе не пакіну. Лынькоў.
    4. размоўнае слова Запэцкаць, вымазаць што-н. Змазаць сукенку.
    5. Зрасходаваць на змазку, змазванне. Змазаць увесь дзёгаць.
    6. пераноснае значэнне размоўнае слова Пазбавіць эфекту; сапсаваць, звесці на нішто. [Міхась] думаў, што ўсе пачнуць хваліць хараство верша, захапляцца трапнасцю дэталей... Ажно гэты дзядзька Лявон змазаў усё. Дамашэвіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com