змяніцца

тлумачэнне слова:

  змяніцца, змянюся, зменішся, зменіцца; закончанае трыванне
    1. Стаць іншым; перамяніцца. Змянілася жыццё ў вёсцы. Колас. — А я цябе не адразу пазнаў. Змяніўся ты крыху. Чарнышэвіч. // Змяніць свой напрамак (пра вецер). [Алесю] здалося, што вецер змяніўся, падзьмуў ужо інакш. Ракітны.
    2. Вызваліцца ад абавязкаў, якія выконваюцца пазменна. Змяніцца з дзяжурства. ▪ Я толькі што змяніўся з вахты, бягу пагрэцца і падвесці. А. Вольскі.
    3. Змяніць адзін аднаго на службовым месцы, пасадзе. Тры старшыні змянілася да Аляксея ў «Світанні» пасля вайны. Пальчэўскі.
    4. чым, на што. Саступіць месца чаму-н. другому, замяніцца чым-н. Дзень змяніўся на вечар. Мурашка. Радасць змянілася спалохам, прадчуваннем нечага жудаснага. Шамякін.
    5. безасабовая форма размоўнае слова Змяніць на сабе бялізну, адзенне. [Боганчык] падумаў, што загібее зусім, калі не зменіцца ў сухое. Пташнікаў.
    •••
    Змяніцца з твару — набыць іншы выгляд, выраз твару (пад уплывам моцных перажыванняў, хваробы і пад.). Маша прыкметна змянілася з твару, хоць і намагалася не выдаць свайго хвалявання. Шамякін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com