змяніць

тлумачэнне слова:

  змяніць, змяню, зменіш, зменіць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Зрабіць інакшым; перамяніць. Змяніць голас. Змяніць выраз твару. ▪ Сам таго не падазраючы, Данік сказаў такія словы, якія ў момант змянілі кірунак імклівых Сашыных думак. Шамякін.
    2. Вызваліць ад якіх-н. абавязкаў, што выконваюцца пазменна; пачаць дзейнічаць узамен другога, заступіўшы яго месца. Змяніць дазорных. ▪ Чырвонаармеец пайшоў на дарогу змяніць варту. Чорны.
    3. Адхіліць, зняць з якой-н. пасады, замясціўшы кім-н. другім. Змянілі на сяле старасту. Мурашка.
    4. З'явіцца на месцы каго-, чаго-н., што перастала існаваць, дзейнічаць. Ужо вясну змяніла лета. Крапіва.
    5. Перастаць карыстацца чым-н., узяць узамен другое; перамяніць, замяніць. Змяніць бялізну. ▪ Пакуль прыбрала [Лена] у клубе, у бібліятэцы, пакуль змяніла фіранкі, паліла вазоны — .. звечарэла. Ваданосаў.
    •••
    Змяніць гнеў на міласць — дараваўшы каму-н. што-н., перастаць гневацца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com