знаёмства

тлумачэнне слова:

  знаёмства, -а, ніякі род
    1. Адносіны паміж людзьмі, якія ведаюць адзін аднаго і падтрымліваюць узаемныя сувязі; устанаўленне, пачатак такіх адносін. Завесці знаёмства. ▪ Са Святланай у Салаўёва знаёмства было даўняе, яшчэ партызанскае. Шахавец. [Ядвіга] знаёмілася з ваколічнай шляхтай, хаця з «кавалерамі» мала гутарыла пры знаёмстве. Бядуля.
    2. размоўнае слова Круг знаёмых. У яго ў горадзе вялікае знаёмства. ▪ Міласэрныя сёстры, мяшчане, сяляне, чыгуначнікі, гандляры, спекулянты складаюць звычайны круг знаёмства швачкі Самабыліхі. Колас.
    3. Набыццё ведаў, звестак пра што-н., азнаямленне з чым-н. Знаёмства Карніцкага з камвузам зацягнулася на цэлых тры гады. Паслядовіч. // Веданне чаго-н., азнаёмленасць з чым-н. З салдатаў Бухча прынёс знаёмства з культураю. Чорны.
    •••
    З першага знаёмства — адразу, пры першай сустрэчы.
    Па знаёмству — скарыстоўваючы блізкія адносіны, сувязі з кім-н. (уладкавацца, уладзіць якую-н. справу і пад.).
    Шапачнае знаёмства — павярхоўнае знаёмства.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com