знайсціся

тлумачэнне слова:

  знайсціся, знайдуся, знойдзешся, знойдзецца; прошлы час знайшоўся, -шлася, -лося; закончанае трыванне
    1. Аказацца выяўленым у выніку пошукаў; адшукацца (пра каго-, што-н. згубленае, страчанае і пад.). Добра, што знайшоўся нарэшце Тол[еў] брат, але ж яна, Валя, па-ранейшаму гэтак жа непакоіцца за Толю, як і яго родны брат. Якімовіч. [Люба] стала чуць у сабе патрэбу быць блізка да Рыльскага, быццам тут знайшлося тое, чаго яна апошні час шукала сярод людзей. Чорны.
    2. Аказацца ў наяўнасці, выявіцца. Пры раненым не знайшлося дакументаў. Васілевіч. У атрадзе знайшліся танкісты з былых акружэнцаў, і машыну ўключылі ў спіс партызанскага ўзбраення. Шчарбатаў. // у іранічным сэнсе Аб'явіцца, заявіцца. Барыс злёгку паціснуў плячамі: бач, дабрадзей знайшоўся. М. Ткачоў.
    3. Сцяміць, зразумець, што трэба рабіць, сказаць і пад. — Не ўмею танцаваць, — нарэшце знайшоўся я, каб што-небудзь адказаць у сваё апраўданне. Гамолка. / з займеннік «што» у значэнне злучальнага слова. [Лявон] разгубіўся і не знайшоўся адразу, што адказаць. Васілевіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com