знак

тлумачэнне слова:

  знак, -а, мужчынскі род
    1. Прадмет, метка, фігура і пад., якія служаць для абазначэння чаго-н., указання на што-н. Зрабіць знак на дрэве. Указальны знак. ▪ Хвост паражняка мільгануў за паласатым чыгуначным знакам. Навуменка. // Сведчанне, прымета чаго-н. Маўчанне — знак згоды. ▪ Шаблю .. [бацька] павесіў на сцяне, як знак уласнай вайсковай доблесці. Алешка. — Камары таўкуць свой мак, Быць надвор'ю — добры знак. Гаўрусёў.
    2. След, шрам, якія засталіся пасля чаго-н.; характэрны адбітак, накладзены чым-н. Знак удару. ▪ Я мог толькі здагадацца, што той рубец быў знакам апошняй вайны. Краўчанка. // пераноснае значэнне Здабыткі, вынікі чыёй-н. працы, дзейнасці і пад. Перш, чым здарыцца такое, .. [Антон] павінен штосьці зрабіць, пакінуць пасля сябе нейкі знак, добрую памяць. Савіцкі.
    3. Умоўнае абазначэнне з замацаваным за ім канкрэтным значэннем. Матэматычны знак. Астранамічныя знакі. Нотны знак. Карэктурныя знакі. // Кляймо, метка. Фабрычны знак. Фірменны знак.
    4. Тое, што і значок (у 1 знач.). Усе леснікі былі ўжо ў зборы У лепшым стражніцкім уборы: У новых куртках са шнурамі, А на грудзінах са знакамі, На шапках «Я» было з каронай. Колас.
    5. Рух (рукой ці галавой), якім паведамляюць што-н., папярэджваюць аб чым-н. Убачыўшы Васіля, Піліп ветліва памахаў яму зверху рукой і паказаў знакамі, што хутка спусціцца ўніз. Кулакоўскі. Поля спалохана падавала Сашы знакі: маўчы, каму ты гаворыш, думай! Кузьма заўважыў гэтыя знакі. Шамякін.
    •••
    Вадзяныя знакі — літары і фігуры на паперы, якія ставяцца ў час вырабу паперы і бачныя толькі на прасвет.
    Дзяржаўны знак якасці — адзіная ў СССР адзнака дзяржаўнай атэстацыі прадукцыі на адпаведнасць яе лепшым сусветным і айчынным узорам.
    Дыякрытычны знак — знак над або пад літарай, які паказвае, што яе трэба чытаць інакш, чым без яго або з іншым знакам (напрыклад, у беларускай мове літара «ў» чытаецца коратка ў адрозненне ад «у»).
    Знакі адрознення — значкі, нашыўкі, пагоны і пад. на форменным адзенні, якія служаць для абазначэння звання, роду службы ці ведамства.
    Знакі задыяка — абазначэнні 12 сузор'яў, якія размешчаны ўздоўж экліптыкі і названы пераважна імёнамі жывёл (Рак, Леў, Скарпіён і інш.).
    Знакі прыпынку — графічныя знакі (кропка, коска і пад.), якія ўжываюцца ў пісьмовай мове для сэнсавага і інтанацыйнага расчлянення тэксту.
    Знакі ўзнагароды — ордэны і медалі.
    Мяккі знак — назва літары «ь».
    Цвёрды знак — назва літары «ъ» (у рускай і старабеларускай азбуцы).
    Дацца ў знакі глядзі дацца.
    Пад знакам чаго кіруючыся якой-н. ідэяй, якім-н. імкненнем. У нашай сям'і выхаванне ішло пад знакам вялікай любві і пашаны да кнігі. С. Александровіч.
    У знак чаго як сведчанне, доказ чаго-н.; паказваючы, выяўляючы што-н. Калі Сашу гаварылі, што з ім пойдзе Аляксей, той толькі моўчкі ківаў галавой у знак згоды. Новікаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com