значыцца

тлумачэнне слова:

  значыцца1, -чуся, -чышся, -чыцца; незакончанае трыванне
    1. Быць запісаным дзе-н., занесеным у які-н. спіс. У запісцы значылася такая вуліца, якой хлопец ніколі і не чуў. Кулакоўскі. У спіску лепшых работнікаў падполля на адным з першых месц значыцца сям'я.. Яркіна. Брыль. // Лічыцца, называцца. Палеская, або Мазырская група Чырвонай Арміі, як значылася яна афіцы[й]на, абрала ўчастак контрудару на лініі Крыўцы — Высокае. Колас.
    2. Быць бачным; вылучацца, віднецца. У цемры постаць .. [Ганны] ледзь значыцца, а твару і зусім не відаць. Мележ. Дарогу замяло. Ледзь значыўся свежы след. Гроднеў.
  значыцца2, пабочнае слова
    размоўнае слова Такім чынам, выходзіць. — Значыцца, вы толькі ўступілі ў Чырвоную Армію? Машара. Носік дэманстратыўна пакінуў сход. За жывое ўзяло, значыцца. Ермаловіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com