зрэзацца

тлумачэнне слова:

  зрэзацца, зрэжуся, зрэжашся, зрэжацца; закончанае трыванне
    1. Прытуліцца, пакарацець ад доўгага карыстання. Нож зрэзаўся.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Не здаць экзамена. Аркадзю пасля таго, як ён зрэзаўся пры паступленні ў педагагічны інстытут, нават боязна было і падумаць паступаць яшчэ куды-небудзь. Сабаленка.
    3. з кім і без дапаўнення размоўнае слова Уступіць у спрэчку, сварку; схапіцца. Нешта бацькава было і ў характары Евы... Так схопіцца, так зрэжацца, аж шмаццё ляціць. Ермаловіч. // звычайна жартаўлівае слова, жартаўлівы выраз Заўзята згуляць з кім-н. у якую-н. гульню. Дзядзя Ваня.. любіў «зрэзацца» з заўзятымі класнымі шахматыстамі. Якімовіч.
    4. Дакрануўшыся да каго-, чаго-н., паляцець убок (пра мяч, шар). Мяч зрэзаўся ў вароты.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com