тлумачэнне слова:
з'явіцца, з'яўлюся, з'явішся, з'явіцца; закончанае трыванне 1. Прыйсці, прыбыць куды-н. Рыгор у назначаны тэрмін з'явіўся ў парк. Гартны. Вартаўнік Мітрафан з'явіўся на крык толькі тады, як збегся цэлы натоўп людзей. Ермаловіч. // Прыбыць куды-н. па якой-н. афіцыйнай неабходнасці, загаду і пад. З'явіцца ў суд. ▪ [Баяновіч:] З'явіўся згодна вашаму загаду. Глебка. 2. Узнікнуць, паказацца перад чыімі-н. вачамі. На небе з'явіліся першыя зоркі. ▪ Вось сярод туману нешта заварушылася, і праз хвіліну з'явілася другая лодка. Маўр. // Узнікнуць, зарадзіцца. І такая раптам спакуса з'явілася ў Міхася націснуць на курок, што аж галава закружылася. Якімовіч. Адразу з'явіўся ў Міколкі план, як спрытней узяць ворага. Лынькоў. // Вырасці. Вывеўся .. [апалонік] з ікрынкі, глядзіш, праз колькі дзён у яго лапкі з'явяцца, а пасля і жабай зробіцца. Даніленка. // Аказацца надрукаваным, апублікаваным. Верш «Ворагам Беларушчыны» з'явіўся ў дванаццатым нумары «Нашай нівы» за 1908 год. Казека. // Пачаць дзейнічаць, праяўляць сябе. За гады савецкай улады многа выдатных людзей з'явілася ў беларускім Палессі. Чорны. 3. Стаць, зрабіцца чым-н. Першая руская рэвалюцыя з'явілася паваротным пунктам у гісторыі народаў Расіі. Ярош. ••• З'явіцца на свет — нарадзіцца. У шчаслівы час [сын] з'явіўся на свет. Скрыпка. З'явіцца на чыім гарызонце — тое, што і паказацца на чыім гарызонце (глядзі паказацца). Як з (з-пад) зямлі з'явіцца — тое, што і як з (з-пад) зямлі вырасці (глядзі вырасці).
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com