тлумачэнне слова:
зямля1, -і; множны лік землі, зямель, давальны склон землям; жаночы род 1. Трэцяя ад Сонца планета, якая верціцца вакол Сонца і вакол сваёй восі (з вялікай літары). Месяц — спадарожнік Зямлі. // Месца жыцця і дзейнасці чалавека (пры супастаўленні з небам як уяўным светам багоў, ідэй). Летняе неба, здавалася, ніжэй звесілася над зямлёю і ўзіралася ў яе тысячамі бліскучых вачэй. Колас. 2. Суша (у адрозненне ад воднай прасторы). На гарызонце маракі ўбачылі зямлю. ▪ Песня перамогі На зямлі, на моры — Спадарожнік твой. Колас. 3. Верхні слой кары нашай планеты; глеба, грунт. Зямля пачала прыкметна .. сохнуць. Мележ. // Рыхлае цёмна-бурае рэчыва, якое ўваходзіць у састаў нашай планеты. Перамяшаць торф з зямлёй. ▪ Твар.. [кабеты] быў запэцканы зямлёй. Кароценькі рваны кажушок на ёй быў таксама ў зямлі. Чорны. 4. Паверхня, плоскасць, на якой мы стаім, па якой рухаемся. [Салдат] ішоў як бы не датыкаючыся зямлі. Самуйлёнак. 5. Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-н. уладанні, карыстанні; глеба, якая апрацоўваецца і выкарыстоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах. Калгасныя землі. Нацыяналізацыя зямлі. Асваенне новых зямель. ▪ Зямля — талерка: што пакладзеш, тое і возьмеш. Прыказка. 6. Краіна, дзяржава. За мора, за сіні круты небакрай Лятуць мае думкі цяпер: Там дзесьці далёка шчаслівы ёсць край — Святая зямля СССР. Глебка. Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ужо колькі тысяч год стаіць магіла: У гаршку насення жменю там знайшлі. Багдановіч. ••• Інфузорная зямля — горная парода, якая складаецца з рэштак водарасцей. Культурны слой зямлі глядзі слой. Сіенская зямля — цёмна-жоўтая фарба, якая скарыстоўваецца ў жывапісе; сіена. Ад зямлі не відаць глядзі відаць. Бачыць (на тры сажні) пад зямлёй глядзі бачыць. Гарыць зямля пад нагамі у каго — пра небяспечнае, пагрозлівае становішча для каго-н. Гатоў скрозь зямлю праваліцца глядзі гатоў. Глядзець у зямлю глядзі глядзець. Дастаць (выкапаць) з-пад зямлі глядзі дастаць. Загнаць у зямлю глядзі загнаць. За трыдзевяць зямель глядзі трыдзевяць. З зямлёю (сырою) ажаніцца глядзі ажаніцца. Змяшаць з зямлёй глядзі змяшаць. Зраўняць з зямлёй глядзі зраўняць. Зямлёю пахнуць глядзі пахнуць. Калом яму зямля — ужываецца як праклён подламу, шкоднаму чалавеку. Легчы ў зямлю глядзі легчы. На край зямлі глядзі край. Не чуць зямлі пад сабой (над нагамі) глядзі чуць. Паміж небам і зямлёй глядзі неба. Парыць зямлю глядзі парыць. Праваліцца мне скрозь зямлю глядзі праваліцца. Пуп зямлі глядзі пуп. Соль зямлі глядзі соль. Сцерці (змесці) з твару зямлі глядзі сцерці. Сядзець на зямлі глядзі сядзець. Траціць зямлю пад нагамі глядзі траціць. Як з (з-пад) зямлі вырасці (з'явіцца) глядзі вырасці. Як (толькі) зямля носіць; каб зямля не насіла каго — пра подлага, шкоднага чалавека. Як неба ад зямлі глядзі неба. Як неба і зямля глядзі неба. Як скрозь зямлю праваліўся глядзі праваліцца. зямля2, -і, жаночы род Даўнейшая назва літары «з».
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com