іграць

тлумачэнне слова:

  іграць, -аю, -аеш, -ае; незакончанае трыванне
    1. што на чым і без дапаўнення Выконваць што-н. на якім-н. музычным інструменце. Іграць польку на баяне. Іграць на жалейцы. ▪ Машыніст іграў. Барыню змяніла лявоніха, потым пайшлі вальсы. Хомчанка. / Пра радыё, аркестр, патэфон і пад. Радыё іграе. Аркестр іграе паходны марш. // пераноснае значэнне; на чым. Выкарыстоўваць чые-н. пачуцці, схільнасці і пад. для дасягнення пэўных мэт. Іграць на высакародных пачуццях.
    2. Удзельнічаць у спектаклі, выступаць на сцэне, у кіно. Іграць без грыму. Іграць у п'есе. ▪ Яна з поспехам іграла на універсітэцкай сцэне. Васілевіч. // каго-што. Выконваць якую-н. ролю на сцэне. Аксане даставаліся галоўныя ролі ў п'есах, а я іграў вартавых, салдат і г. д. Пянкрат. — А іграць нас трэба такімі, якімі былі мы — простымі людзьмі, адарванымі вайною ад будзённых спраў. Шчарбатаў. // што. Выконваць, ставіць на сцэне, у тэатры. Іграць п'есу «Лявоніха на арбіце». // пераноснае значэнне Выдаваць сябе за каго-н.; маскіраваць свае паводзіны, замыслы. — [Маша] цікавая. Спачатку мне здалося, што яна іграе... А ў жыцці нельга іграць! Шамякін. // пераноснае значэнне; на што. Садзейнічаць чаму-н., спрыяць чаму-н. Усе штрыхі, усе мастацкія дэталі павінны іграць на галоўную думку спектакля. Сабалеўскі.
    3. Тое, што і гуляць (у 2 знач.). Іграць у карты.
    4. на чым, у чым. Блішчаць, адбіваючыся ў чым-н., ад чаго-н. (пра святло, сонечныя прамяні і пад.). Іграе ранішняй сонца на жывой вадзе. Лынькоў. // Пералівацца рознымі колерамі. Па дарозе вада рассыпалася ў пыл, іграла на сонцы ўсімі колерамі. Маўр. Зялёныя шаты Пад сонцам іграюць стракатасцю фарб. Звонак. // Класціся, перамяшчацца, падаць няроўнымі рухомымі блікамі, плямамі. Сонечная марозная раніца іграла зайчыкамі на сценах пакоя. Гартны. // Знаходзіцца ў руху, то ўзнікаючы, то знікаючы. На вуснах .. [урача] іграла вясёлая ўсмешка. Шамякін.
    5. Быць у бадзёрым, узбуджаным стане (пра пачуцці, уяўленні і пад.). Звініць, звініць у лузе скошаным Дзявочы спеў і — замірае. А смутак чмелем растрывожаным Яшчэ ў грудзях маіх іграе. Гаўрусёў.
    •••
    Іграць на біржы — займацца біржавымі спекуляцыямі.
    Іграць на нервах — гнявіць, нерваваць каго-н. чым-н.
    Іграць першую скрыпку — а) іграць у аркестры партыю першай скрыпкі; б) пераноснае значэнне быць галоўнай уплывовай асобай у якой-н. справе.
    Іграць ролю — мець значэнне, рабіць уплыў.
    Іграць у адну дудку — быць заадно з кім-н.
    Кішкі марш іграюць глядзі кішка.
    Кроў іграе глядзі кроў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com