каток

тлумачэнне слова:

  каток1, -тка, мужчынскі род
    1. Пакрытая лёдам гарызантальная пляцоўка для катання на каньках. А на катку кружыліся, праносіліся віхрам канькабежцы. Шыцік.
    2. У будаўніцтве — прычапная ці самаходная машына, якая ўласнай вагою ўшчыльняе грунт, дарожныя пакрыцці і інш. На тэрыторыі завода з'явіліся вялікія каткі: заўтра пачнуць асфальтаваць галоўны праезд. «Беларусь».
    3. Сельскагаспадарчая прылада для выраўноўвання глебы і здрабнення на ёй коркі.
    4. Круглая драўляная калодка, на якой перакочваюць цяжкія прадметы. Перакочваць бярвенне на катках. ▪ Васілінка знаходзіць драўляны каток, бярэ ў запечку вілкі.., падважвае імі чыгун. Ус.
    5. абласное слова Кола (у 1 знач.). Дзесьці наперадзе плюхаў па лужынах конь, а каткі каціліся роўна, і шуршэў пад каткамі вільготны пясок. Галавач.
  каток2, -тка, мужчынскі род
    1. памяншальна-ласкальная форма да кот.
    2. Ласкавы зварот да хлопчыка. — Ну, цяпер, каток ты мой, — казаў дзед да Андрэйкі, — аддасі мне свісцёлку на той час, пакуль ліст напішаш. Бядуля.
  каток3, -тка, мужчынскі род
    Суквецце дробных кветак у выглядзе маленькіх пушыстых тронак (на вярбе, лазе і інш.). Жоўтыя пухаўныя каткі звісалі на вербалозінах, купаючыся на сонны і склікаючы пчолак і чмелікаў. Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com