класці

тлумачэнне слова:

  класці, кладу, кладзеш, кладзе; кладзём, кладзяце; прошлы час клаў, клала; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Надаваць каму-, чаму-н. ляжачае становішча, змяшчаць куды-н. у такім становішчы. Класці дзіця на ложак. Класці мяшкі на воз. // Валіць на зямлю саперніка пры дужанні. Ніхто з нас не браўся з Грышкам дужацца — ён кожнага клаў на зямлю адным махам. Капыловіч. // Укладваць, размяшчаць (для сну, адпачынку). — Давай, Мікалаеўна, кладзі хлопчыкаў спаць, — сказаў Ігнат жонцы. Кавалёў. // пераноснае значэнне размоўнае слова Забіваць, нішчыць. Вінтовачныя кулі кладуць .. [немцаў] усіх на месцы. Чорны. Тыфус кладзе людзей. Крапіва.
    2. Змяшчаць, засоўваць куды-н. Класці грошы ў кашалёк. Класці рукі ў кішэнь. ▪ Ніна хадзіла па пакоі, нешта брала, нешта клала ў чамадан. Шыцік. // Змяшчаць на захоўванне, рабіць уклад (у банк, ашчадную касу і пад.). Класці грошы ў ашчадную касу. // Адпраўляць, змяшчаць (у клініку, шпіталь і пад.). Класці хворага ў бальніцу.
    3. Наносіць зверху слой чаго-н. У яго руках вельмі доўгі пэндзаль. Ён набірае на яго фарбу і смелымі мазкамі кладзе на палатно. Асіпенка. // Накладваць зверху, прыкладваць да якой-н. часткі цела з лячэбнымі мэтамі. Класці павязку. Класці кампрэс.
    4. Рабіць знак, метку, пакідаць адбітак чаго-н. Класці штэмпель. ▪ На акно пляціце магу, Каб не клаў мароз сляды. Колас. // пераноснае значэнне Уздзейнічаць, рабіць вялікі ўплыў; пакідаць след. Старэем мы. Свой след кладзе няшчадны час То попелам валос, то ценем пад вачамі. Звонак.
    5. Раскладваць, распальваць (пра агонь). Вартавыя клалі цэлую ноч агонь і гаварылі. Чорны.
    6. Накладваць (страву, корм). Класці кахаў на талерку. Класці трусам траву. // Прыбаўляць, падмешваць. Класці масла ў кашу.
    7. Узводзіць, будаваць. Класці печ. ▪ Каб шчаслівай і багатай стала наша старана, Клалі сцены новай хаты — Бервяно да бервяна! А. Александровіч. // Рабіць, пракладваць, укладваць. Класці грэблю. Класці падлогу. Класці масты. // Складваць што-н. пэўным чынам у адно месца. Класці сена ў копы. // Складваць, укладаць (стог, воз і пад.). Гучалі галасы жанок і дзяўчат, якія сушылі сена і клалі стагі. С. Александровіч. // пераноснае значэнне Ствараць умовы для дасягнення якой-н. мэты, чаго-н. Хто тварэц жыцця людскога, Волі, шчасця, пекнаты? Хто кладзе к жыццю дарогу? Ведай, моладзь, гэта — ты! Чарот.
    8. Адкладваць (яйцы) для захавання патомства (пра насякомых).
    9. пераноснае значэнне Аддаваць, траціць. Дарма класці сілы. ▪ Каб ведаць, колькі працы павінен быў тут класці чалавек, трэба самому ўбачыць гэтую дзялянку. Чорны.
    10. размоўнае слова Назначаць цану. — За вашу працу я кладу вам сем долараў у тыдзень. Васілевіч.
    11. З некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнні, якія абазначаюць: утвараць дзеянне, адпаведнае значэнню назоўніка. Класці лату (латаць). Класці пачатак (пачынаць). Класці гной (угнойваць). Класці канец (канчаць).
    •••
    Класці галаву — гінуць, паміраць; ахвяроўваць сабой.
    Класці галаву на калодку — ручацца жыццём за каго-, што-н.
    Класці зубы на паліцу — галадаць, жыць у нястачы.
    Класці на абедзве лапаткі — а) пры дужанні валіць саперніка на спіну; б) перамагаць у якой-н. справе, спрэчцы і пад.
    Класці на музыку (на ноты) — пісаць музыку на словы.
    Класці пад сукно — адкладваць рашэнне якой-н. справы, пакідаць без увагі, не даваць ходу чаму-н.
    Класці (сабе) у кішэню — прысвойваць чужыя грошы.
    Пальца ў рот не кладзі каму — пра таго, хто можа пастаяць за сябе, з якім трэба весці сябе асцярожна.
    Хоць ты да раны (у вуха) кладзі — пра пакорнага, мяккахарактарнага чалавека.
    Хоць у дамавіну (труну) кладзі — пра худога, хваравітая на выгляд чалавека.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com