клікаць

тлумачэнне слова:

  клікаць, клічу, клічаш, кліча; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Голасна зваць, прасіць прыйсці, прыблізіцца або адгукнуцца. Клікаць людзей на дапамогу. Клікаць маму. // Запрашаць, зазываць куды-н. з якой-н. мэтай. Клікаць на вяселле. ▪ Лемяшэвіч быў здаволены, што Арэшкін не з'явіўся клікаць яго на вячэру. Шамякін. // Падзываць, склікаць (жывёл, птушак). Клікаць курэй. ▪ — Кліч сабаку, Алесь, — згадзіўся і Федзя. — Пойдзем хутчэй. Ваданосаў.
    2. Заклікаць, зваць да якіх-н. дзеянняў. Клічуць свой народ бальшавікі На буржуяў павярнуць штыкі. Грахоўскі. // пераноснае значэнне Узнімаць, пабуджаць, быць матывам для чаго-н. [Рыбнікаў:] Смерць героя не прыгнятае жывых, а кліча іх да новых подзвігаў. Крапіва. // пераноснае значэнне Вабіць, прыманьваць. Часта маладосць кліча Надзю ў краіну светлых мараў, у свет радасных пачуццяў, асабліва з узнікненнем кахання да Андрэя. Хромчанка.
    3. размоўнае слова Называць якім-н. імем, мянушкай. І помніцца мне першае каханне, З тых пор ніколі болей не кахаў. Так шчыра і так лёгка і так сумна, Як я кахаў яе — адну дзяўчыну. Якую людзі клікалі Алесяй. Куляшоў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com