краса

тлумачэнне слова:

  краса, -ы, жаночы род
    1. Тое, што робіць каго-, што-н. прывабным; хараство, прыгажосць. Белыя пралескі на прагалінах убіралі зямлю сонечнай красой вясковай. Лынькоў. Запомніўся мне аднастайны і роўны шум пушчы, што стаяла ў красе асенняга золата. Краўчанка.
    2. Пра што-н. прыгожае, цудоўнае. Дзе столькі ласкі, красы і прывету, як на Савецкай шчаслівай зямлі! Машара. Я шчаслівы, Што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі, Дзе такія густыя лясы І такія спакойныя рэкі, Дзе вясной непаўторна штораз Зелянеюць разлогі-палі, Дзе ўладар гэтай дзіўнай красы — Ты, народ мой, на вечныя векі! Гілевіч.
    3. Прыгожы, прывабны выгляд. Хто бачыў яе, той забыць век не мог Красы яе светлай, дзявочай. Танк. Прабачце мне, цудоўныя палацы, Не вашай любаваўся я красой. Панчанка.
    4. Упрыгожанне, слава чаго-н. Зноў адновім сталіцу Радзімы, Беларусі Савецкай красу. Астрэйка. Заўсёды ў паходзе маё пакаленне Нап'ецца з твае жыватворнае нашы Празрыстых, як неба, як сонца, струменяў, О Нарач! Краса беларуская наша. Хведаровіч.
    5. Пылок на цвітучых злакавых раслінах.
    •••
    Ва ўсёй (сваёй) красе — а) у харастве, раскошы. Тады Мазыр ва ўсёй красе раскінуўся перад вачыма. Дубоўка; б) (у іранічным сэнсе) з усімі недахопамі. Адным словам, уся «тэхналогія» так званага дысертанта раскрывалася ва ўсёй сваёй красе. «ЛіМ».
    Для (дзеля) красы — у якасці ўпрыгожання.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com