адліць

тлумачэнне слова:

  адліць, адалью, адальеш, адалье; адальём, адальяце і адлію, адліеш, адліе; адліём, аліяце; загадны лад адлі; закончанае трыванне
    1. чаго. Выліць частку вадкасці з якой-н. пасудзіны. Адліць вады з вядра.
    2. Адхлынуць, сцячы з якой-н. часткі цела (пра кроў). Кроў адліла ад твару.
    3. каго. размоўнае слова Абліўшы (абліваючы) вадой, прывесці каго-н. да прытомнасці. Сыны адлілі бацьку халоднай вадой і пад вечар павезлі ў горад у бальніцу. Галавач.
    4. што. Вырабіць ліццём; выліць. Адліць балванку. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Каса, і сякера, і цэп малацьбітны Магутную волатаў сілу далі: Марозы і спёкі далі гарт нязбытны — Мне песню, як звон, як пярун, адлілі. Купала.
    5. Скончыць ліць. Адснавалі прадвеснія хмары, Адлілі праліўныя дажджы. Гурло.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com