культура

тлумачэнне слова:

  культура, -ы, жаночы род
    1. толькі адзіночны лік Сукупнасць дасягненняў грамадства ў вытворчым, грамадскім і культурным жыцці. Матэрыяльная культура. Духоўная культура. Агульначалавечая культура. Гісторыя культуры.
    2. Узровень такіх дасягненняў у пэўную эпоху ў якога-н. народа або класа. Сацыялістычная культура. Культура Старажытнага Рыма. // спецыяльны тэрмін Агульнасць археалагічных помнікаў пэўнай эпохі ў развіцці першабытнага грамадства. Культура штрыхаванай керамікі.
    3. толькі адзіночны лік Ступень, ўзровень развіцця якой-н. асобнай галіны гаспадарчай, духоўнай або разумовай дзейнасці. Культура мовы. Культура земляробства. Культура вытворчасці. // Сукупнасць умоў, неабходных для жыцця адукаванага чалавека. Культура быту.
    4. толькі адзіночны лік Адукаванасць, культурнасць, выхаванасць. Чалавек высокай культуры.
    5. толькі адзіночны лік Развядзенне, вырошчванне якой-н. расліны; культываванне. Культура бульбы. Культура пшаніцы. // Апрацоўка. Культура глебы.
    6. Расліна, якая разводзіцца, вырошчваецца. Кармавыя культуры. Тэхнічныя культуры.
    7. Мікраарганізмы (бактэрыі, дрожджы, некаторыя грыбы), вырашчаныя ў пажыўным асяроддзі. Культура стрэптакокаў.
    •••
    Фізічная культура — усебаковае ўдасканаленне і ўмацаванне чалавечага цела шляхам фізічных практыкаванняў, захоўвання правільнага рэжыму.
      [Лац. cultura.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com