тлумачэнне слова:
лятучы, -ая, -ае. 1. Які лятае, носіцца ў паветры. Лятучыя воблакі. // Здольны лятаць, насіцца ў паветры. Лятучае насенне. Лятучыя пяскі. ▪ Там-сям серабрылася ў паветры лятучае павуцінне. Караткевіч. // пераноснае значэнне Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца, мяняць месца. Лятучы партызанскі атрад. 2. пераноснае значэнне Які хутка праходзіць, кароткачасовы (пра час, з'яву і пад.). Хай час пралятае лятучы, Усмешка заўжды, як вясна. Зарыцкі. // Мімалётны, які хутка мяняецца, няўлоўны. У часе прыязнай гамонкі, Лятучых жартаў і прыкрае Ускочыў хлопчык з крыкам звонкім, Каханак Богутаў, Адась. Колас. 3. Які праводзіцца раптоўна і хутка (пра сходы, мітынгі і пад.). Лятучы рэйд. Лятучы мітынг. 4. Які раптоўна пачынаецца і хутка праходзіць (пра хваробы). Лятучая ліхаманка. Лятучы рэўматызм. 5. спецыяльны тэрмін Які хутка выпараецца. Лятучы эфірны алей. Лятучыя кіслоты. ••• Лятучая мыш — глядзі мыш. Лятучая пошта глядзі пошта. Лятучыя рыбы глядзі рыба.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com