Skarnik рус-бел бел-рус тлумачальны      імёны

twitter.com/skarnikby твітніца

Добрая мама дасць аблізаць крэм з узбівалак міксера, а вельмі добрая мама — спачатку выключыць міксер.

 

магіла

тлумачэнне слова:

  магіла, -ы, жаночы род
    1. Яма для пахавання памёрлых. Капаць магілу. Засыпаць магілу. // Месца пахавання каго-н., а таксама насып на гэтым месцы. Я ўсё шукаю матчыну магілу І не магу знайсці пасля вайны. Грахоўскі. // Месца, дзе загінуў хто-н. Сябры, што загад атрымалі, Магутнаю рушылі сілай, І Прыпяці бурныя хвалі Для ворагаў сталі магілай. Нядзведскі.
    2. у значэнне выказнік размоўнае слова Аб чым-н. вельмі небяспечным; смерць. Выйдзеш на дарогу, трапіш на фашысцкі патруль — і магіла. Новікаў.
    3. у значэнне выказнік размоўнае слова Будзе захавана ў тайне, у таямніцы. [Бондар:] — Вас, хлопцы, прашу — пра сямейны лагер ні гуку. Ведаем адны мы і — каб магіла. Навуменка.
    •••
    Брацкая магіла — агульная магіла воінаў, змагароў, загінуўшых за якую-н. справу.
    Адной нагой у магіле (стаяць) глядзі нага.
    Глядзець у магілу глядзі глядзець.
    Гнаць у магілу глядзі гнаць.
    Да (самай) магілы — да самай смерці.
    Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу глядзі загнаць.
    Знайсці магілу глядзі знайсці.
    Капаць магілу глядзі капаць.
    Легчы ў магілу глядзі легчы.
    На краі магілы глядзі край.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107139

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112463

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96697

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com