Skarnik рус-бел бел-рус тлумачальны      імёны

twitter.com/skarnikby твітніца

— Знайшоў хату на Новы год? — Не. — Чаго ты, як афэлак, будзеш дома сядзець, знайдзі хату! — Ма, досыць.

 

магчымасць

тлумачэнне слова:

  магчымасць, -і, жаночы род
    1. (у спалучэнні з назоўнік або інфінітыў). Тое, што можа пры пэўных умовах адбыцца, ажыццявіцца, здзейсніцца. Магчымасць перамогі. ▪ [Ігнат] і ў думках не мог дапусціць магчымасці здрады .. [Багуцкага]. Лынькоў. Магчымасць пастаяць у сапраўдных варотах сапраўднага стадыёна прывабіць хоць каго. Васілёнак. // Дазволенасць, дапушчальнасць. Дзедава фантазія трохі разгулялася і свавольна пераходзіла межы рэальных магчымасцей. Колас.
    2. Сродкі, умовы, неабходныя для здзяйснення чаго-н. Пакуль Мірон зноў учапіўся за дрэва ды агледзеўся, човен быў на такой адлегласці, што дагнаць яго не было магчымасці, тым больш чалавеку адзетаму і абутаму. Маўр. [Сержант:] — Я ўжо даўно не хацеў служыць у польскай арміі, хацеў перайсці да бальшавікоў, але не было магчымасці... Нікановіч.
    3. толькі множны лік (магчымасці, -ей). Унутраныя сілы, рэсурсы, здольнасці. Кожны будаўнік — у пэўнай ступені паэт і летуценнік, з вялікаю вераю ў свае сілы і магчымасці. Грахоўскі.
    •••
    Па магчымасці (у значэнне пабочнае слова) — наколькі магчыма.
    Па меры магчымасцей глядзі мера.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107139

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112463

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96697

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com