малочны

тлумачэнне слова:

  малочны, -ая, -ае.
    1. Які мае адносіны да малака. Малочныя прадукты. // Які выдзяляе малако. Малочныя залозы. // Які дае малако, гадуецца для вытворчасці малака. Малочны статак. // Удойны. Малочная карова.
    2. Звязаны з вытворчасцю, перапрацоўкай і продажам малака. Малочная гаспадарка. Малочны завод. Малочны магазін. ▪ Электрычнае святло ўспыхне на малочнай ферме, на канюшні, у кожнай хаце. Паслядовіч.
    3. Прызначаны для малака. У кузаве грузавіка зіхатліва паблісквалі малочныя бітоны. Ракітны.
    4. Выкармлены малаком. Малочныя парасяты.
    5. Прыгатаваны на малацэ. Малочная каша. Малочны суп. Малочны кісель.
    6. Які ўваходзіць у склад малака або атрымліваецца з малака. Малочная кіслага.
    7. Падобны колерам на малако. Між іншым, Я сам люблю прыход вясны — Малочнае цвіценне вішань, І спеў драздоў, і шум лясны. Панчанка. Над лугам і ў нізінах стаяў малочны туман, і ў твар шыбала прыемным вільготным халадком. Шамякін.
    8. у значэнне назоўнік малочная, -ай, жаночы род Памяшканне для прыёму малака (у калгасах, саўгасах). Даяркі ў белых, як у медсясцёр, халатах насілі ў малочную бітоны. Шахавец.
    9. у значэнне назоўнік малочнае, -ага, ніякі род Ежа з малака або з малаком. Ён есць цяпер толькі малочнае.
    •••
    Малочная кухня глядзі кухня.
    Малочная спеласць глядзі спеласць.
    Малочная сястра глядзі сястра.
    Малочны брат глядзі брат.
    Малочныя зубы глядзі зуб.
    Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі глядзі рака.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com