мераць

тлумачэнне слова:

  мераць, -аю, -аеш, -ае; загадны лад мерайце і мерце; незакончанае трыванне, каго-што.
    1. Вызначаць велічыню, колькасць чаго-н. пры дапамозе якой-н. меры. Мераць даўжыню метрам. Мераць тэмпературу. ▪ Мужыкі хадзілі з хмурымі тварамі і мералі шырокімі крокамі поле. Колас. Кожны год на імяніны панны Ядвігі мералі яе рост. На памятку прыбівалі медзяныя дошчачкі. Бядуля. // пераноснае значэнне Супастаўляючы, ацэньваць. Па другіх турыстах нас не мерце: Я ў маленстве сам недаядаў. Панчанка.
    2. пераноснае значэнне Хадзіць, рухацца па якой-н. прасторы ўзад і ўперад або ў адным напрамку. [Ігнась:] — Аднаму нудна, дык я і пайшоў мераць гарадскі брук. Мурашка.
    3. Надзяваць што-н. для прымеркі. Партызаны скідаюць свае шынялі, мераюць кажухі. Дайліда.
    •••
    Мераць на свой аршын — меркаваць пра каго-, што-н. аднабакова, са свайго асабістага пункту погляду.
    Мераць на стары аршын — прытрымлівацца старых поглядаў на што-н.
    Мераць па сабе — тое, што і мераць на свой аршын.
    Мераць усё (усіх) сваёй меркай — тое, што і мераць на свой аршын.
    Мераць усіх адной меркай — падыходзіць да ўсіх аднолькава.
    Мераць усіх (усё) на адзін аршын — падыходзіць да ўсіх і да ўсяго аднолькава.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com