момант

тлумачэнне слова:

  момант, -у, месны склон -нце, мужчынскі род
    1. Вельмі кароткі прамежак часу; імгненне, міг. На нейкі момант у пакоі запанавала цішыня. Шыловіч. Адзін момант — і першая лінія службы дзесяткамі зоркіх вачэй і чуткіх вушэй заблакіравала граніцу. Брыль. // чаго. Адрэзак часу, калі пачынаецца нейкае дзеянне, з'ява. Момант спаткання. Момант зацішша.
    2. Пэўны прамежак часу, этап у гісторыі, развіцці чаго-н., у жыцці каго-н. Паэт [Колас] не прапусціў ніводнага больш-менш значнага моманту з жыцця і працы селяніна. Навуменка. Бывае, што нечакана светлы момант узнагароджвае чалавека ва многія гады пакут. Кулакоўскі.
    3. Частка, элемент, асобны бок якой-н. з'явы. На мастацкіх палатках адлюстраваны моманты з працоўнай дзейнасці і адпачынку працоўных. «Беларусь».
    4. спецыяльны тэрмін Матэматычнае паняцце, якое адыгрывае значную ролю ў механіцы і тэорыі імавернасцей. Момант інерцыі. Момант сілы.
    •••
    Бягучы момант — сучасны, цяперашні момант.
    Магнітны момант — асноўная велічныя, якая характарызуе магнітныя ўласцівасці рэчыва.
    На момант — на імгненне; вельмі коратка.
    У адзін момант — тое, што і ў адзін міг (глядзі міг).
      [Лац. momentum.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com