мора

тлумачэнне слова:

  мора, -а, ніякі род
    1. Частка акіяна, больш-менш адасобленая сушай, з гаркавата-салёнай вадой. Чорнае мора. Балтыйскае мора. ▪ Над морам займаецца ясная раніца, і падаюць промні наўскос у ваду. А. Вольскі. Паўночнае мора сустрэла нас штормам. Панчанка. // Умоўная назва некаторых вялікіх азёр ці вялікіх штучных вадаёмаў. Аральскае мора. Мінскае мора.
    2. пераноснае значэнне Вялікая прастора чаго-н. Мора лясоў. ▪ Рэчкі, купіны, чароты, Мора траў і хмызняку. Колас. І зноў пачыналіся палі, далёка забягаючы жаўтаватым морам жытоў. Скрыган.
    3. пераноснае значэнне Вялікая колькасць каго-, чаго-н. Мора людзей. Мора кветак. Мора слёз. Мора агню. ▪ Над морам людскіх галоў узлятае чырвоны сцяг. «Маладосць». / Аб адцягненых з'явах, прадметах, аб пачуццях. Цямней .. становяцца вочы твае, і душа мая тоне ў глыбокім моры іх ззяння. Бядуля.
    •••
    Адкрытае мора — мора, якое знаходзіцца ў агульным карыстанні ўсіх дзяржаў.
    Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.
    Капля (кропля) у моры глядзі капля.
    Мора па калена — усё ніпачым, нічога не цяжка, нічога не страшна.
    На дне мора знайсці глядзі знайсці.
    Чакаць з мора пагоды глядзі чакаць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com