набіць

тлумачэнне слова:

  набіць, -б'ю, -б'еш, -б'е; -б'ём, -б'яце; загадны лад набі; закончанае трыванне
    1. чаго. Убіць, наўбіваць у значнай колькасці. Набіць цвікоў. Набіць калкоў.
    2. што. Напоўніць, напхаць чым-н. Свежым сенам сяннік гаспадыня набіла. Зарыцкі. Селі [старцы], адпачылі, люлькі тытунём набілі. Якімовіч. // размоўнае слова Сабраўшыся ў вялікай колькасці, запоўніць. Народ густа набіў калідор. Мікуліч. Людзей найшло.. Набілі клуб — не дыхнуць. Пташнікаў.
    3. што. Прыбіць зверху да чаго-н. Набіць палатно на падрамнік.
    4. што. Ударамі насадзіць. Набіць абруч на бочку. Набіць сякеру на тапарышча.
    5. чаго. Разбіць у вялікай колькасці. Набіць шкла. ▪ Крыніцу назвалі «Тры браты», а каб пра гэта было ўсім вядома, набілі дробненькіх каменьчыкаў і па свежым тынку зрабілі надпіс. Дубоўка.
    6. каго. Нанесці набоі. Пачуўшы Цімкаў плач, выйшла з хаты бабка. Яна думала, што хто набіў хлопчыка. Кулакоўскі. Аканома набілі і прагналі з плантацыі. Караткевіч.
    7. каго-чаго. Забіць вялікую колькасць жывёл, птушак і пад. Набіць качак. Набіць зайцаў.
    8. што. Зарадзіць зброю з дула. Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу. Колас.
    9. што. Зрабіць узор асобым спосабам. Набіць рысунак на тканіне.
    10. што. Зрабіць балючае пашкоджанне ўдарамі, трэннем. Набіць гуз. Набіць мазалі.
    •••
    Аскому набіць — тое, што і аскому нагнаць (глядзі нагнаць).
    Бітком набіць — напоўніць што-н. вельмі цесна, шчыльна.
    Набіць вока — набыць вопыт, уменне вызначыць што-н. адразу.
    Набіць кішэнь — займець вялікія грошы, зрабіцца багатым.
    Набіць (наламаць) руку — зрабіцца спрактыкаваным, набыць вопыт у якой-н. справе.
    Набіць сабе цану — узвысіць сябе ў вачах іншых.
    Набіць цану — тое, што і нагнаць цану (глядзі нагнаць) .
    Ногі набіць — тое, што і ногі адбіць (глядзі адбіць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com