набыць

тлумачэнне слова:

  набыць1, -буду, -будзеш, -будзе; прошлы час набыў, -была, -ло; загадны лад набудзь; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Стаць, зрабіцца ўладальнікам чаго-н. Набыць машыну. Набыць паліто. ▪ [Старшыня:] Летась паўтарагонку купілі, сёлета дзве жняяркі набылі, конную малатарню прыдбалі... Краўчанка. // Купіць. Крушынскі набыў цацку за дзесяць капеек і зайшоў у кнігарню. Бядуля. // Дастаць дзе-н., раздабыць. Набыць пропуск. ▪ [Слаўка:] — Кожны, хто збіраецца ў атрад, павінен набыць цёплую вопратку. Новікаў.
    2. Атрымаць, засвоіць. Набыць права. Набыць спецыяльнасць. ▪ Прафесію балетмайстра .. [Люлін] набыў адразу ж пасля вайны. Дадзіёмаў. [Лабановічу] хацелася пашырыць свой кругагляд, набыць тыя веды, якіх яму так бракавала. Колас.
    3. Стаць, зрабіцца якім-н. Пакой зноў набыў свой натуральны выгляд. Мурашка. Пакрысе гаворка пабыла тую лёгкасць, калі не трэба гаўкаць слоў — усё неяк прыходзіць само сабой, толькі не перашкаджай. Гаўрылкін. Паветра набыло свінцова-сіняваты колер. Хомчанка.
    4. Заслужыць, здабыць; атрымаць. Набыць вялікае значэнне. Набыць актуальнасць. ▪ За апошнія дзесяцігоддзі рэвалюцыйны працэс набыў сапраўды сусветны размах. «Звязда». За паўтара года кіравання атрадам «Сокал», які потым вырас у брыгаду, камбрыг набыў у вобласці слаўнае імя — «Грозны». Брыль.
    5. размоўнае слова Захварэць чым-н. Набыць туберкулёз. Набыць язву.
  набыць2, -буду, -будзеш, -будзе; прошлы час набыў, -была, -было; закончанае трыванне
    размоўнае слова Тое, што і набыцца (у 1 знач.), толькі ўжываецца звычайна з адмоўем «не». [Наўмыснік:] — Я службовы чалавек быў калісьці: то па маёнтках за аратага быў, то раз у леснікі к пану ўбіўся, але доўга не набыў. Чорны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com