наверсе

тлумачэнне слова:

  наверсе,
    1. прыслоўе На верхняй частцы чаго-н. Зімою ўпарты вецер свістаў у праломах сцен, ляскаў недзе наверсе бляхаю, невядома як уцалелаю. Мележ. Я са сваім таварышам.. пілаваў дошкі прадоўжнай пілой. Ён наверсе, я ўнізе. Чарнышэвіч. // На верхнім паверсе. Наверсе, у гаспадара дома, зайграла музыка. Якімовіч.
    2. прыслоўе У вышыні, уверсе. [Манг з братам] на кожным кроку бачылі новы малюнак.. То траплялі ў такую цясніну або шчыліну, што толькі высока наверсе відаць была стужка неба.. То выязджалі на светлы вясёлы прастор. Маўр.
    3. прыслоўе, пераноснае значэнне размоўнае слова У вышэйшай інстанцыі.
    4. прыназоўнік з родны склон. Выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры абазначэнні прадмета, на верхняй частцы якога размяшчаецца што-н. [Волечка] сядзела наверсе воза, а.. [Кастусь] ішоў збоку. Чорны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com