навесці

тлумачэнне слова:

  навесці, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; прошлы час навёў, -вяла, -ло; загадны лад навядзі; закончанае трыванне
    1. каго. Прывесці ў вялікай колькасці. Навесці дзяцей поўную хату.
    2. каго-што на каго-што. Ведучы, прывесці, вывесці куды-н. Часам і сляпы на дарогу навядзе. З нар. // Ведучы, прымусіць наткнуцца, натрапіць на што-н. Навесці на працягнуты дрот.
    3. пераноснае значэнне; каго на што. Накіраваць (на думку, сумненне, размову і пад.); садзейнічаць з'яўленню (думкі, сумнення і пад.). Максім думаў, як бы зручней навесці .. [Вайцяхоўскага] на размову аб партызанах. Машара. Вялікая любоў да літаратур братніх народаў павяла.. [Купалу] на думку аб перакладах. Палітыка.
    4. пераноснае значэнне; што на каго-што. У спалучэнні з назоўнікамі «жах», «сум», «смутак» і пад.: выклікаць, унушыць. Нерухлівая постаць ляжаўшага чалавека павяла на.. [дзеда Талаша і Нупрэя] страх. Колас. Адным сваім выглядам.. [Адам] мог навесці жах па чалавека. Чорны. Усё маўчыць, бы сон зацяты Павялі тут ведзьмары. Колас.
    5. што на каго-што, у каго-што. Накіраваць што-н. у бок каго-, чаго-н. Навесці бінокль. ▪ Міша ўзяў ліхтарык і навёў яго на другі бераг... Няхай. // Нацэліць, зрабіць наводку (у 2 знач.). Даўгавус маўчаў. Тады наведвальнік выхапіў з кішэні рэвальвер і навёў яго на гаспадара. Лупсякоў. Называйце гадаў паімённа, Што ў дзяцей гарматы павялі. Панчанка.
    6. пераноснае значэнне; каго на каго-што і без дапаўнення Данесці, даказаць на каго-н. Азлоблены рэўнасцю,.. [Іван] прасачыў Грышку з Прахорам, калі яны спалі, схаваныя ў Сымонавым гумне, і навёў паліцыю. У. Калеснік. «Засада... — трывожна падумаў Лявон. — Відаць, нехта навёў...» Дайліда.
    7. што. Пабудаваць (пра мост, пераправу). Сапёры павялі тады пантонную пераправу. Гэта такі часовы мост, які трымаецца на паплаўках. Юрэвіч. / у пераноснае значэнне ужываецца, ужыванне Прыйшла зіма. Мароз навёў масты без малатка, цвікоў і без сякеры. Дубоўка.
    8. пераноснае значэнне; што. Прывесці што-н. да пэўнага стану, надаць адпаведны выгляд. І спяшае кожны бляск навесці Перад тым, як стаць у строй. Пысін. Дзень у мяне быў у запасе, і я вырашыў навесці парадак у сваім жыллі. Ракітны.
    9. што. Зрабіць інструмент прыгодным для карыстання. Навесці брытву. // Паставіць стрэлкі гадзіннікавага механізма на пэўны час. [Несцяровіч] павесіў трубку, навёў будзільнік на сем гадзін раніцы і кінуўся ў пасцель. Чорны. // Надаць музычнаму інструменту патрэбны лад. Старац-лірнік на прызбе сядзеў Пад акном мужыка беларуса, Навёў струны і песню запеў Пра мінулыя часы прымусу. Чарот.
    10. каго. размоўнае слова Парадзіць, напладзіць у нейкай колькасці.
    •••
    Навесці крытыку — пакрытыкаваць каго-, што-н.
    Навесці лад — тое, што і навесці (у 8 знач.).
    Навесці на дарогу — тое, што і наставіць на дарогу (глядзі наставіць) .
    Навесці на розум — тое, што і наставіць на розум (глядзі наставіць).
    Навесці (свае) парадкі — зрабіць усё па-новаму, па-свойму, перарабіць старое.
    Навесці цень на ясны дзень — наўмысна ўнесці няяснасць у якую-н. справу, заблытаць каго-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com