найсці

тлумачэнне слова:

  найсці1, найду, нойдзеш, нойдзе; прошлы час найшоў, -піла, -шло; загадны лад найдзі; закончанае трыванне
    1. на каго-што. Ідучы, сустрэць каго-н., натрапіць на што-н. Паварочваючы на сваю вуліцу, .. [Ігнась] пайшоў раптам на Дуба. Мурашка. Расказаў [Сашка], чаму ён заступіўся за Петрыка, як найшла на іх бойку Марыя Іванаўна. Сіняўскі. // Ідучы, наскочыць на што-н. Найсці на купіну. Найсці на пень.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); на што. Насунуўшыся, накрыць сабою. На сонца найшла хмара. // без дапаўнення Надысці. І вось найшла навальніца, наваліліся дрэвы. Лынькоў. Найшла хмара, вакол пацямнела, закапаў дождж. Дуброўскі.
    3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Прыйсці ў вялікай колькасці. А я пэўна ведаў, што, як толькі мы прыедзем, абавязкова пойдзе поўная хата людзей. Сабаленка. // Пранікнуць у якое-н. месца, набрацца куды-н. У канторы поўна дыму — найшло праз адчыненыя вокны. Пташнікаў. [Сцёпка] ад балота заставу пакідае, каб у канал вада не найшла, рабоце не шкодзіла. Колас.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне); пераноснае значэнне; на каго. Апанаваць, ахапіць каго-н. (аб настроі, пачуццях і пад.). Сум пайшоў на чалавека. Найшла бесклапотнасць. Найшла трывога на людзей. ▪ Момантнае забыццё найшло на чалавека. Чорны. Нейкае заспакаенне найшло на.. [Ніну], і яна вярнулася назад, села за раяль і зноў зайграла. Лобан.
    5. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Настаць, з'явіцца раптам. Найшла бяда.
    •••
    Найшла каса на камень глядзі каса.
  найсці2, найду, нойдзеш, нойдзе; прошлы час найшоў, -шла, -шло; загадны лад найдзі; закончанае трыванне
    размоўнае слова Тое, што і знайсці (у 1 знач.). Найшлі доктара. Нягледзячы на познюю пару, ён устаў і ўважліва выслухаў хворую. Нікановіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com