намеціць

тлумачэнне слова:

  намеціць, -мечу, -меціш, -меціць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Паставіць меткі, знакі на чым-н. Намеціць дрэвы для высечкі. Намеціць бялізну.
    2. Абазначыць, ставячы меткі, знакі. Намеціць дарогу тычкамі.
    3. Лёгкімі штрыхамі, лініямі абазначыць асноўныя контуры чаго-н. Намеціць пярэдні план карціны. Намеціць фасад будучага дома. // пераноснае значэнне Зрабіць, стварыць у агульных рысах; накідаць. Намеціць схему ўрока.
    4. Папярэдне вызначыць каго-, што-н. Калі.. трэба было намеціць кандыдатуру сакратара райкома камсамола, Андрыян Цітавіч адразу прыгадаў Валю Красачку. Марціновіч. Рыгор загадзя намеціў дзень, калі ён абавязкова паедзе ў горад. Гартны.
    5. Прымеціць, выбраць каго-, што-н. з якой-н. мэтай. [Раечка] намеціла аднаго афіцэра і, прыцікаваўшы, калі ён будзе стаяць адзін, падышла запытаць. Лобан.
    6. Задумаць, запланаваць зрабіць што-н. Зараз .. [краіне] усё пад сілу, і ўсё, што намеціла партыя, будзе выканана. Карпаў. З Сюзанай звязана ўсё самае лепшае, што намеціў .. [Міця] зрабіць у жыцці. Навуменка. Памаўчалі, пасля загаварыў старшыня: — .. Вось што... Ульяна, і вы, Тодар... На вечар мы ўчора намецілі праўленне, не адкладаць жа. Пташнікаў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com