нанесці

тлумачэнне слова:

  нанесці, -нясу, -нясеш, -нясе; -нясём, -несяце; прошлы час панёс, -несла і -нясла; закончанае трыванне
    1. чаго. Прынесці ў нейкай (звычайна вялікай) колькасці. Нанесці яблыкаў. Нанесці кветак. ▪ [Партызаны] грукалі ў парозе нагамі — абівалі снег, каб не панесці.. да стала. Пташнікаў.
    2. чаго. Сваім рухам прынесці, утварыць што-н. (пра ваду, вецер і пад.). Песню сівер запяе, Ўсе дарожкі зараўнуе, Гурбы снегу нанясе. Колас. Толькі падзівішся, адкуль гэты гарэза-вецер мог нанесці столькі вішнёвага, грушавага і бярозавага лісця, што ім забіты каляіны. Шамякін. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Нанесла пяску. Нанесла снегу.
    3. безасабовая форма што. размоўнае слова Рухам вады, ветру наштурхнуць. Катэр нанесла на мель.
    4. пераважна безасабовая форма каго-што. размоўнае слова Нечакана з'явіцца, сустрэцца, трапіць на каго-, што-н. (звычайна аб чым-н. непажаданым). Ніна памкнулася зняць вядро [з бульбай], але .. апякло, рукі. Добра, што ў гэты час панесла Сароку. Ён адсунуў вядро на край кія. Ваданосаў. Хлопцы падаліся да машыны, відаць, у думках праклінаючы тую часіну, якая нанесла іх на вочы Леаніда Пятровіча. Карпюк.
    5. што на што. Занесці якія-н. даныя, абазначыць, адзначыць. Нанесці пункты на карту. // Надрукаваць, намаляваць і пад. Нанесці малюнак на тканіну.
    6. што. У спалучэнні з некаторымі назоўнікамі абазначае: прычыніць, зрабіць тое, што выражана назоўнікам. Нанесці шкоду. Нанесці паражэнне. Нанесці знявагу. Нанесці ўдар. ▪ Вайна нанесла вялізныя страты народнай гаспадарцы Палесся. Краўчанка.
    7. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне), чаго. Знесці нейкую колькасць яек (пра птушак).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com