наперад

тлумачэнне слова:

  наперад, прыслоўе і прыназоўнік
    1. прыслоўе У напрамку перад сабой; у напрамку руху; процілеглае назад. Зрабіць крок наперад. Працягнуць руку наперад. Падацца наперад. ▪ Дзяўчына стаяла нерухомая і глядзела наперад. Маўр. // Уперад іншых. Зіна налегла на палкі, вырвалася [на лыжах] наперад. Шыцік. Зелянюк прайшоў наперад і сеў ля стала на лаўку, а Таццяна асталася стаяць ля парога. Зарэцкі. // у значэнне выклічнік Ужываецца як каманда рухацца ў напрамку перад сабой. «Наперад!» — .. падаў каманду Ягораў, і сам першы ступіў на лёд. Краўчанка.
    2. прыслоўе Далей, няспынна развіваючыся. Навучанне хоць марудна, але пасоўваецца наперад. Колас. Жыццё ішло няспыннаю хадою наперад і наперад. Дубоўка. // пераноснае значэнне У будучыню. Да светлай мэты ўрачыста, Дзе камунізма ззяе дзень, Ідуць з'яднана камуністы, Наперад Ленін іх вядзе. Хведаровіч. Новы дзень нас наперад заве, — не шкадуй сваіх сіл для айчыны! Дубоўка.
    3. прыслоўе размоўнае слова Спачатку, раней за што-н. іншае. Трэба сказаць наперад, што цвік гэты выцягнуў Наўмыснік. Чорны. // Загадзя, раней таго, што можа адбыцца, здарыцца. Ніколі не трэба наперад нічым хваліцца. Чорны. Насустрач пайшлі яны адзін аднаму, не аглядаючыся назад і нічога не задумваючы наперад. Васілевіч.
    4. прыслоўе Раней вызначанага тэрміну, у лік будучага; авансам. Узяць плату наперад.
    5. прыназоўнік з давальны склон. Спалучэнне з прыназ. «наперад» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры назве асобы ці прадмета, на лінію руху якіх ці ў напрамку перад якімі хто-, што-н. выходзіць, выбягае і пад. Другі жаўнер мерыцца ў яго з вінтоўкі, але Данілава маці забягае жаўнеру наперад, засланяючы Данілу. Крапіва.
    •••
    Забегчы наперад глядзі забегчы.
    Заглянуць наперад глядзі заглянуць.
    Крок наперад глядзі крок.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com