націснуць

тлумачэнне слова:

  націснуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне
    1. што, на што і без дапаўнення Стварыць ціск, налегчы цяжарам. Недзе там далёка наверсе дзяжурны механік націснуў кнопку, і клетка нячутна паплыла ўгору. Кулакоўскі. [Раманенка] ціха, быццам крадучыся, націснуў на дзверы, і яны без скрыпу адчыніліся. Шамякін.
    2. чаго. Выціскаючы, здабыць у якой-н. колькасці. Націснуць соку з журавін.
    3. на каго-што і без дапаўнення Зрабіць націск (у 3 знач.). Націснуць на ворага з флангаў.
    4. пераноснае значэнне; на каго-што і без дапаўнення Прымусіць або схіліць каго-н. да якога-н. дзеяння. Націснуць на адміністрацыю. Націснуць на пастаўшчыкоў.
    5. пераноснае значэнне; на што і без дапаўнення размоўнае слова Энергічна ўзяцца за што-н. [Мельнік:] — Я б на тваім месцы, Коля, націснуў бы на вучобу! Карпюк.
    6. на што і без дапаўнення Вымаўляючы, зрабіць лагічны націск. — Ты гэта што? Смяяцца ўздумаў над начальствам? — закрычаў зноў старшыня і націснуў на слова «начальствам». Чарот. Стафанковіч.. сарваў з.. вешалкі нейкую старую вопратку і падаў Любе. — Каб дождж не прамачыў вашага дзіцяці (на слова «ваша» ён вельмі націснуў). Гэтая адзежына мне не патрэбна. Чорны.
    7. што. размоўнае слова Нацерці мазоль (мазалі).
    •••
    Націснуць на (усе) кнопкі (педалі) — выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго-н.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com