нацягнуць

тлумачэнне слова:

  нацягнуць, -цягну, -цягнеш, -цягне; закончанае трыванне
    1. што. Расцягваючы, зрабіць тугім, напяць. Нацягнуць трос. ▪ Конь ірвануў і раптам... выскачыў з аглобляў, нацягнуўшы лейцы, якія былі закручаны за драбіны. Шамякін. // Распрамляючы, прымацаваць да чаго-н. Нацягнуць антэну. Нацягнуць палатку.
    2. што. Адзець (абуць) што-н. з цяжкасцю або адзець (абуць) што-н. наогул. Сандалікі былі .. [Сярожку] малыя, але ён усё ж здолеў нацягнуць іх на ногі. Васілёнак. Нацягнулі мы белыя маскхалаты, завязалі вушанкі і сіганулі ў завіруху. Мыслівец. // Накрыцца, нацягнуўшы на сябе што-н. Калі братавы крокі сціхлі, Павал лёг і нацягнуў на галаву кажух. Галавач. Хвіліну памаўчаўшы [дзядзька Харытон] нацягнуў на сябе дзяружку, заплюшчыў вочы — відаць, пачаў думаць аб нечым сваім. Бажко.
    3. чаго. Прыцягнуць, прынесці ў якой-н. колькасці. У тую ж хвіліну некалькі чалавек пайшло па дровы. Неўзабаве яны нацягнулі цэлую кучу галля. Сіняўскі.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Настояцца; заварыцца. [Сабастыян:] — Няхай.. [лякарства] яшчэ дзень пастаіць, перамяшаецца, пацягне, састоіцца як мае быць, а тады налівай сабе на далоню і вышмароўвай нагу. Чорны.
    5. пераноснае значэнне; што і без дапаўнення размоўнае слова Давесці што-н. да нормы, да пэўнай ступені (пра выпрацоўку, выдаткі і пад.). Сымон Васільевіч сказаў настаўнікам: — гэтую [прапушчаную] гадзіну як-небудзь нацягнем, а так яна зусім прападзе, а вучням сапсуем свята. Дубоўка. // Завысіць што-н. (адзнаку, паказчык і пад.). Нацягнуць ацэнку.
    6. пераважна безасабовая форма чаго і без дапаўнення размоўнае слова Нагнаць ветрам; закрыць, завалачы чым-н. Пацягнула аднекуль дыму. ▪ [Яўмен:] — Нешта парыць, хаця б дажджу не пацягнула... Сачанка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com