наш

тлумачэнне слова:

  наш, -ага, мужчынскі род; наша, -ай, жаночы род; наша, -ага, ніякі род; множны лік нашы, -ых.
    1. займеннік прыналежны да мы. Наш горад. Наш дом. ▪ Белыя бярозкі беларускія Міла так аздобілі наш край. Шымук. Тут стаяла наша хата. Вось на гэтым месцы, ля сцяны, — мой ложак. Аляхновіч. // Які мае адносіны да нас, як членаў якога-н. калектыву; які складаецца з нас. Наша сям'я. Наш клас. ▪ [Андрэй Міхайлавіч:] — За вашай работай мы будзем сачыць. І прашу паверыць мне, што клапаціцца аб вас будзе цяпер увесь наш атрад. Якімовіч. // Які знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх і інш. адносінах з намі. Нашы таварышы. ▪ Яшчэ зранку, на досвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды. Колас. // Які звязаны з намі, датычыцца нас. У наш час.
    2. у значэнне назоўнік наша, -ага, ніякі род размоўнае слова Тое, што належыць, уласціва нам. Наша нам і застанецца.
    3. у значэнне назоўнік нашы, -ых. размоўнае слова Блізкія нам людзі, сваякі, таварышы. «Нашы ідуць!..» Гэтыя словы запоўнілі цяпер душы нявольнікаў. Маўр.
    •••
    Ведай (знай) нашых; няхай ведаюць (знаюць) нашых глядзі ведаць.
    Дзе наша не прападала глядзі прападаць.
    І нашым і вашым — адным і другім адначасова (служыць, дагаджаць і пад.).
    Наш брат глядзі брат.
    Наш чалавек глядзі чалавек.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com