невядомы

тлумачэнне слова:

  невядомы, -ая, -ае.
    1. Такі, якога не ведаюць, аб якім няма звестак; незнаёмы. Дзень добры, невядомая краіна! Сіпакоў. Ісці ў такі час у невядомую дарогу было рызыкоўна. Пальчэўскі. Нейкі невядомы лагодны матыў мроіцца ў абуджаных марах. Ваданосаў.
    2. Нязведаны, не перажыты раней. У Ніны ўявілася невядомае дагэтуль пачуццё рэўнасці. Гурскі.
    3. Які не карыстаецца шырокай папулярнасцю; малавядомы. Невядомы артыст.
    4. у значэнне назоўнік невядомы, -ага, мужчынскі род; невядомая, -ай, жаночы род Незнаёмы, незнаёмая. Тым часам на другім баку граніцы з асцярогаю выглядаў з куста невядомы ў шэрай сялянскай світцы, з аброццю ў руцэ. Пальчэўскі.
    5. у значэнне назоўнік невядомае, -ага, ніякі род Аб чым-н. нязведаным. Кожны крок наш быў незвычайным крокам у невядомае і небывалае. Грамовіч.
    6. у значэнне назоўнік невядомае, -ага, ніякі род У матэматыцы — велічыня, якую трэба знайсці; процілеглае вядомае. Ураўненне з двума невядомымі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com