неданосак

тлумачэнне слова:

  неданосак, -ска, мужчынскі род
    1. Дзіця, якое нарадзілася раней тэрміну. Ужо на сёмым месяцы нарадзілася дачка — неданосак, як сказала акушэрка. Асіпенка. // пераноснае значэнне Ужываецца як лаянка. Маладзіца хіхікнула ўслед, і да .. [Лабановіча] даляцелі словы: — Гэта мужчына: ад бабы ўцёк... Неданосак! Стоптаны лапаць. Колас.
    2. часцей множны лік (неданоскі, -аў). Старая, паношаная вопратка. Перад ад'ездам з Акінчыц пані Аксеня паклікала Ганну, аддала ёй сякія-такія неданоскі сваіх дзяцей. С. Александровіч. Косцік апрануў бацькаў неданосак-куртачку, шапку, узяў з пячуркі рукавіцы і пайшоў. Брыль.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com