тлумачэнне слова:
абагнаць, абганю, абгоніш, абгоніць; загадны лад абгані; закончанае трыванне, каго-што. 1. Выперадзіць, рухаючыся хутчэй. Якраз у гэтым месцы калону абагналі грузавікі, напакаваныя вайсковай маёмасцю. Чорны. // Вырасці большым, вышэйшым за каго-, што-н. на працягу аднаго і таго ж часу. [Мятлічка] ростам абагнала ўсіх. Грамовіч. // пераноснае значэнне Дасягнуць большых поспехаў у параўнанні з кім-, чым-н. Абагнаць таварыша ў вучобе. 2. Сагнаць каго-н. адкуль-н. (звычайна пра насякомых, птушак). Абагнаць мух. 3. З дапамогай плуга-акучніка абгарнуць зямлёю радкі бульбы, буракоў і пад. Праязджаючы на сваё поле, [Мінуць] кожны дзень бачыў, як наўздзіў расла ў градусах калгасная бульба. Абагналі яе добра з гэтага боку. Чорны. 4. Зняць, садраць. Абагнаць кару. 5. Прагнаць каго-н. вакол чаго-н. ••• Абагнаць (раннюю) расу — устаць вельмі рана, на золку.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com