тлумачэнне слова:
некалі1, безасабовая форма у значэнне выказнік Няма калі, бракуе часу. Некалі сумаваць за работай. Барадулін. — Хутчэй, дачушка, а то мне некалі. Васілевіч. — Некалі мне цяпер ні сварыцца, ні мірыцца, — адказала [Волька] непрыязна, суха. — Працы хапае і дома, і ў калгасе... Ваданосаў. ••• Некалі (няма калі) дыхнуць — надта заняты, перагружаны работай. некалі2, прыслоўе 1. Калісьці, даўно; у далёкім мінулым. Кіраваўся Мікола да таго дома, дзе некалі сустракаўся з сакратаром абкома. Новікаў. Гэта быў стары, пашарпаны, некалі пафарбаваны ў бела-блакітны колер маршрутны маленькі аўтобус. Ракітны. Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе. Якімовіч. 2. Калі-небудзь у будучым. Маці расказвае ўсё, што толькі ведае пра горад, у якім і сажа была ўсяго разы са тры; расказвае і ніколі не забудзе абнадзеіць: — Вось і ты некалі вырасцеш і паедзеш у горад. Сачанка.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com