нервовы

тлумачэнне слова:

  нервовы, -ая, -ае.
    1. Які мае адносіны да нерва, нерваў. Нервовая тканка. Нервовы цэнтр. Вышэйшая нервовая дзейнасць. ▪ Навуковыя адкрыцці Паўлава ў галіне вывучэння мозга і нервовай сістэмы знамянуюць адну з вялікіх перамог матэрыялізму над ідэалізмам. «Беларусь».
    2. Які выкліканы захворваннем нерваў, які ўзнік у выніку расстройства дзейнасці нервовай сістэмы. Нервовыя хваробы. ▪ [Паліцэйскі] стаяў пасярод пакоя, заклаўшы за спіну рукі, і нервовы цік перасмыкваў .. яго губы. Чорны.
    3. Звязаны з узбуджанасцю, раздражненнем нерваў. Нервовае напружанне, што давяло [Візэнера] да фізічнага здранцвення, прайшло. Шамякін. Цяжкая работа ў інстытуце, гэтыя частыя непрыемнасці, а за імі і нервовая ўзбуджанасць — такая як сёння — могуць прывесці да благога. Шахавец. // Які выражае, выдае ўзбуджэнне, хваляванне, раздражненасць. Нервовы твар.
    4. Якога лёгка расхваляваць; хваравіта раздражнёны, неспакойны. Сінклета Кузьмінічна любіць кароў, сваю работу, старанная даярка, але крыху адасобленая, нервовая і балюча рэагуе на ўсякія непаладкі. Дуброўскі.
    5. Неспакойны, трывожны (аб рабоце, жыцці і пад.). Нервовая праца.
    •••
    Вегетатыўная нервовая сістэма глядзі сістэма.
    Нервовы імпульс глядзі імпульс.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com