норма

тлумачэнне слова:

  норма, -ы, жаночы род
    1. Устаноўленая мера, устаноўленыя памеры чаго-н. [Аграном] сачыў за ачысткай насення і нормамі высеву. Брыль. [Сцёпка:] І мяне залічылі на рабфак звыш нормы, а потым усё ўладзілася. Колас. // Устаноўленая мера прадукцыйнасці працы. Нормы выпрацоўкі. ▪ Брыгада хутка стала вылучацца сярод іншых: і нормы пераконваліся і якасць работы з кожным днём узрастала. Кулакоўскі. // спецыяльны тэрмін Тое, што і нарматыў. Тэхнічныя нормы. ▪ Трэба было зманціраваць маслаправод турбіны. Па норме на гэта адводзіўся роўна месяц. Дадзіёмаў. // Устаноўленая мера якіх-н. спартыўных дасягненняў. Выканаць норму майстра спорту. // Сярэдняя, звычайная велічыня чаго-н. Норма атмасфернага ціску. Норма выпадзення ападкаў.
    2. пераважна множны лік (нормы, норм). Агульнапрызнаныя, узаконеныя ў пэўным асяроддзі правілы паводзін людзей у грамадстве. Нормы паводзін. Этычныя нормы. ▪ [Буцкевіч:] Вашы падначаленыя парушаюць самыя элементарныя дыпламатычныя нормы. Вітка. // Устаноўленае, агульнапрынятае правіла ў мове, літаратуры і інш. У савецкі перыяд асноўныя граматычныя нормы беларускай літаратурнай мовы былі замацаваны школьнымі падручнікамі, дапаможнікамі для вышэйшых навучальных устаноў. Граматыка. // Узор. Узяць за норму што-н.
    3. спецыяльны тэрмін Загаловак кнігі, звычайна скарочаны, які даецца дробным шрыфтам на першай старонцы кожнага друкаванага аркуша ўнізе з левага боку.
    •••
    Прыйсці (увайсці) у норму глядзі прыйсці.
      [Лац. norma.]



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com