павярнуцца

тлумачэнне слова:

  павярнуцца, -вярнуся, -вернешся, -вернецца; закончанае трыванне
    1. Зрабіўшы паварот, змяніць сваё становішча. Павярнуцца кругом. ▪ [Насця] рэзка павярнулася і, не азіраючыся, хутка пайшла па вуліцы. Мележ. Павярнуўся рычаг, паравоз абарваў свой бег. Лынькоў.
    2. пераноснае значэнне Змяніцца, атрымаць нечаканае развіццё. Справа павярнулася так, як не чакаў сам Пракоп. Ермаловіч. [Ірына Віктараўна] і ўявіць сабе не магла — ні дома, ні ў дарозе, — што так павернецца ўсё. Пальчэўскі.
    3. размоўнае слова Нядоўга пабыць, прабыць дзе-н. Дзе толькі павернецца Дабрэня, там знікае сум і чуцен смех. Гурскі. Над урокамі Алесь сядзеў мала: трохі павернецца ў хаце і — ходу на вуліцу. С. Александровіч.
    4. размоўнае слова Зрабіць што-н., управіцца з чым-н. Павярнулася гаспадыня каля печы — і аладкі на стале. ▪ [Яўген:] — Нашы пакуль надумаюць ды пакуль павернуцца... У іх усё па чарзе ды памалу... Карпаў.
    •••
    Павярнуцца спінай да каго-чаго — выказаць абыякавасць, знявагу; перастаць звяртаць увагу на каго-, што-н.
    Як толькі язык павярнуўся; язык не павернецца (не павярнуўся) глядзі язык.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com