паглыбіцца

тлумачэнне слова:

  паглыбіцца, -блюся, -бішся, -біцца; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Зрабіцца больш глыбокім. Каляіны паглыбіліся. ▪ На скронях ужо серабрыліся валасінкі і паглыбіліся зморшчкі ля вачэй. Пестрак.
    2. Пранікнуць у глыб чаго-н., урэзацца ў што-н. І вось вастрыё разца паглыбілася ў метал. «Звязда».
    3. Прасунуцца, прайсці, праехаць і пад. куды-н. углыб. Паглыбіцца ў цясніну. ▪ Непрыкметна для сябе Тамара збілася з дарогі і паглыбілася ў лес. Васілевіч. // пераноснае значэнне Пачаць глыбока займацца чым-н. Паглыбіцца ў калгасныя справы. ▪ Турсевіч яшчэ болей паглыбіўся ў падрыхтоўку да паступлення ў настаўніцкі інстытут. Колас. // пераноснае значэнне Засяродзіцца на чым-н. Ракуцька паглыбіўся ў свае думкі і сцішыўся. Чорны.
    4. Стаць, зрабіцца больш значным, сур'ёзным. Супярэчнасці паглыбіліся. ▪ У «Юнацкім свеце» паглыбіўся і заззяў новым святлом вобраз лірычнага героя паэзіі Куляшова. Бярозкін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com