пад'ём

тлумачэнне слова:

  пад'ём, -у, мужчынскі род
    1. Дзеянне паводле дзеяслоў падняць (у 1-5 і 7 знач.) і падняцца (у 1 знач.).
    2. Участак дарогі, які ідзе ўверх. На пад'ёме Высокай гары я дагнаў чалавека з фурманкай. Брыль. З пад'ёму цягнік імчаў хутка. Федасеенка.
    3. Выпуклая верхняя частка ступні ад пальцаў да шчыкалаткі. Высокі пад'ём. Нізкі пад'ём. ▪ Ніна была ў кароценькім жакеце з чорным, пад коцік, каўняром, у хустцы. На нагах туфлі з раменьчыкам на пад'ёме. Арабей. // Частка абутку, якая аблягае гэтае месца нагі. Боты не блішчалі, а ў пад'ёме былі разрэзаны, каб можна было іх абуваць, калі мокрыя. Карпюк.
    4. Сігнал да ўставання або да паходу. Прайграць пад'ём. ▪ — Пад'ём! Загасіць касцёр, — крыкнулі мы на хаду, схапілі свае рэчы і падаліся ў лес. Няхай. О, як жа звязана трывала Усё ў жыцці адным вузлом: Не зналі б мы цаны прывалам, Калі б не гралі нам пад'ём. Непачаловіч.
    5. Тое, што і пад'ёмнік. Руднічны пад'ём.
    6. У граматыцы — ступень набліжэння языка да паднябення. Гукі сярэдняга пад'ёму.
    •••
    Лёгкі на пад'ём глядзі лёгкі.
    Цяжкі на пад'ём глядзі цяжкі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com